Дзяцінства і Старажоўка

у горадзе новым
на Старажоўцы
думкамі
прасочваюся
скрозь скарынку
зямлі,
вадой – кропля
за кропляй
да таго бруку
старога,
зняможана
спыняюся ля парога
Менска былога,
я павінна была атрымаць
гэты горад у спадчыну.
Не маючы даверу,
горад не адчыняе
мне дзверы,
бо я прашуся
на чужой
мове.

Сваю вясновую экскурсію па Старажоўцы я заканчвала гэтым вершам Марыі Вайцяшонак. Гэта мой любімы верш пра Старажоўку, хоць ёсць яшчэ вельмі кранальны Зянона Пазняка.
Такі верш хочацца праілюстраваць брукаванкай. Ці яўрэямі. Ці трамваямі. Чымсьці такім спрадвечным мінскім. Чаго на Старажоўцы ўжо недашукаешся.
Я ілюструю яго акенцамі хлебзавода.

Стагоддзе таму ля іх раз'язджаліся і разыходзіліся мінскія немцы-хлебаношы (пра іх казалі, што такія сумленныя - колькі ім давалі хлеба ніхто не лічыў, бо ўсю выручку чыста вярталі пякарні). Паўстагоддзя таму праз гэтыя акенцы пекаркі кідалі ванільныя булачкі вечнагалодным зайчыкам, што гулялі ў свае хлапечыя гульні ля царкоўнай брамы.


Наступную экскурсію рыхтую пра старажоўскае дзяцінства - усіх часоў, ва ўсіх праявах. Буду рада помачы і ўспамінам:)


На фота Юрый Русецкі (самы маленькі), яго сябры з Маладзечанскай вуліцы і іхні сабака.




(no subject)

На мінулым тыдні памерла Маіна Густаўна Стырнэ, ёй было 90 гадоў. Летась я пісала ў НН пра яе фантастычны лёс, яе найбагацейшы досвед.
Падчас нашых размоў Маіна Густаўна расказала мне надзвычайную гісторыю пра фільтрацыйны лагер на Старажоўцы ў 1941 годзе, на месцы могілак Першай сусветнай на скрыжаванні Чарвякова і Веры Харужай. Расказвала фантастычна, усё паўставала проста перад вачыма. Не знаю, ці ўдалося захаваць гэту фантастыку на пісьме.
Перадгісторыя: Усіх мужчын 18-45 гадоў у першыя дні вайны сабралі на Траецкай гары і прывялі на Старажоўку, адкуль праз некалькі дзён перавялі ў лагер “Дразды” (там падзялілі на ваенных і грамадзянскіх, яўрэяў і славян – адных адпусцілі, іншых забілі ці зняволілі).

“Однажды брата моей подруги Марты Бориса Стукалина (он был артист, в Мариинском театре работал) забрали – был день когда они всех чего-то хватали. Всех мужчин собирали на Переспе. Вот где эта Переспа – теперь я не знаю, и не знала даже, что это, от чего это название, до войны я и не слышала его, и после войны тоже. Для меня город на Комаровке кончался...  И нам кто-то передал, что они на солнцепеке, у самой речки – или канал там был – и никого не выпускают. А женщины могут входить и выходить. Они окружены немецкими солдатами и даже в одном месте пулемет. Мы собрались с подругой, посуды не было, мы где-то на пожарище чайник нашли и миску, набрали воды и пошли. По дороге мы спрашивали, и люди показывали.
Мы пришли. Там такая большущая площадь, там ни деревьев, ничего не было, негде было спрятаться. Народу – попробуй найти. Мы ходим, смотрим, тут двое мужчин подходят и просят: девочки, дайте нам хоть по глоточку водички, нам никто не принесет, мы не здешние. Оказалось, что один из них актер из какого-то украинского театра, который тут оказался на гастролях, а второй, мой спаситель, гимнаст Андрей Чинов. Он выступал в Парке Горького, без сетки, на турнике где-то пять или шесть этажей высоты. Я ходила смотреть, ещё до войны. На берегу Свислочи были поставлены высоченные цирковые сооружения. И еще был какой-то аттракцион, где садишься, тебя привязывают, и вниз головой тебя пускают, потом назад летишь. Вниз головой, но я там каталась! Мне это было интересно, потому что я участвовала в соревнованиях гимнастических и вообще всюду лезла. Мне всё, что было высоко, недоступно, всё мне всегда нравилось. Поэтому  хотела быть лётчицей, потом капитаном дальнего плаванья. Чтобы было связано с поездками, с преодолением каких-то препятствий.
И вот мы даем напиться, они жадно пьют, а мы боимся, что они всё выпьют – мы же несем Борису!
В это время мужчины собрались целой группой и ринулись к воде, к речке или канаве. Думали, наверное, что не будут стрелять. А тут застрочили автоматы и пулемёт (до этого я даже не видела пулемет). А за теми ещё люди ринулись. Когда начали стрелять, стали падать люди, все обратно хлынули. И дальше я даже не помню, как это получилось. Меня опрокинули, я упала, потеряла сознание, у меня под рукой раздавили чайник металлический, а рука целая осталась. И какие-то бревна у меня были под спиной, когда я очнулась...  В общем, когда хлынула эта толпа назад, меня могли растоптать запросто – и этот Андрей Чинов встал надо мной мостиком, и вокруг него все кубарем катились. Если бы не он, я бы там лепешкой и осталась.
Потом подошел Борис, брат Марты, а Андрей этот меня спрашивает: «Это Ваш жених?» А мне стало так смешно: какой жених?! Мы были еще такие дети!
Потом мы попрощались и ушли. А Борис мы больше не виделись. Он не пришел в Пушкинский поселок, где мы жили, а пошел на Цнянскую, к Игорю, жонглёру, с которым познакомился, когда стояли. Потом он работал в Купаловском театре, я помню фамилию на афишах – Стукалин-Майский. Я предполагаю, что ему сделали новый паспорт и изменили фамилию”.

Старажоўскае таксі

120 гадоў таму Хаім Лейзеравіч Аксенкруг замовіў праект вось такога каменнага навесу на сваёй зямлі на вуліцы Аляксандраўскай, а цяпер Багдановіча, на месцы так званага Трэцяга дома саветаў.
Такі навес мог спатрэбіцца для таго, каб тыя, хто прыязджаў на кірмаш на Траецкай гары, маглі пакідаць свае вазы і коней. А мо і сані зімой.




Асаліва ўміляюць конь і вазніца, нарысаваныя чарцёжнікам для маштабу і, напэўна, для забаўкі:)

Жывёлы і культавыя творцы са Старажоўкі

У 80-я, у дзень чарговых выбараў, Артур Клінаў (культавы сучасны творца і жыхар Старажоўкі) з кампаніяй вярнуўся з падарожжа. Моцна вясёлыя, хлопцы купілі на калгасным рынку парася і прыйшлі з ім на выбарчы ўчастак, які знаходзіўся побач праз дарогу, на Чарвякова. На ўчастку выпусцілі з меху парася. Тое стала насіцца, напужала камісію. Далейшы лёс парасяці невядомы. "Мы яго дакладна не елі, а што ўжо камісія з ім рабіла, не ведаю".
Распавёў Артур Клінаў
На фота - помнік таму парасяці

Від ад Тэатра моладзі (кінатэатра "Спартак"). Што-небудзь пазнаеце?

Рэдкае і неверагодна крутое фота: скрыжаванне Даўмана і Крапоткіна ад кінатэатра "Спартак" (а цяпер Моладзевага тэатра). Паўвеку таму.
Дзякуй старажоўцу Юрыю Русецкаму
!



Раней, як бачыце, і неба было вышэйшае:)

Магілы і куды іх дзяюць

Сёння зранку мела цудоўную камунікацыю са святарамі старажоўскай царквы. Вельмі яны прыемныя людзі. Мяне заўжды турбавала, куды дзяюцца парэшткі людзей, якія знаходзяць падчас рэканструкцый ды рэнавацый. Аказалася, што некалькі разоў у царкву прыносілі косткі - і з-пад Маладзёжнага тэатра (былога "Спартака"), і з-пад будовы Калійнага офіса (першапачаткова Беларускай Калійнай Кампаніі, а цяпер Банку развіцця).



Усё, што выкопваецца і прыносіцца - хаваюць за надгробкамі і дзвюма новымі сапраўднымі магіламі: справа ад уваходу ў царкву, "на пагосце". Над аднымі такім костачкамі паставілі маленькі крыжык, а нехта і кветкі да яго прынёс (першыя два фота).


У той жа час, пахаванні, якія падчас рэканструкцыі тэатра раскопваюць, але не выносяць на паверхню, - адпяваюць і там жа засыпаюць зямлёй. Магчыма нават, на іх месцы некалі будуць крыжыкі.



Калі ішла дамоў, адухоўленая ранішняй царквой і такім, ведаеце, адчуваннем сувязі часоў і пакаленняў, якія стагоддзямі хадзілі па нядзелях у царкву. І вось іду да тэатра, міма клумбы, на якой за ўпрыгожванне - камень з адтулінай. Мне казалі, гэтыя адтуліны - ад магільных аградак, я заўжды думала, што ад крыжоў.


І вось наступныя фота слабанервным ціпа мяне лепш не глядзець. Фота для гісторыі і мяне, але добры ракурс мяне ў той момант яўна не хваляваў.

Collapse )
Я ўжо аднойчы бачыла чалавечую костку на могілках 16 стагоддзя, але тыя былі панявечаныя часам, а гэтыя проста намі. Магчыма, гэта частка нагі майго прапрадзеда, не знаю.
Не знаю, як тэатру будзе грацца на касцях у прамым сэнсе. Я вельмі спачуваю трупе. І пайсці ў Маладзёжны тэатр ніколі не змагу.

Старажоўка-1941

Стараслабадская вуліца ад рэчкі. На заднім плане Дом з вежачкай (цяпер банк "Масква-Мінск"), а сярод дрэў - ці не царква Марыі Магдаліны...

Зіма 1941/1942.



Прывет спадару _corvin )

Заснавальнік мінскага Сцяпанаўскага саду - украінец

Сквер, у якім знаходзіцца пасольства Украіны і помнік Тарасу Шаўчэнку – гэта, найперш, самае ўкраінскае месца ў беларускай сталіцы. Тут у дні памяці, жалобы і па святах ускладаюцца кветкі, тут найчасцей гучыць украінскі гімн.
А вот этот кадр сделан весной 1985 года - трехэтажный довоенный домик по Коммунистической виднеется по левому кадру снимка. Направо - уходит Старовил… 2-1.jpg

Справа - аптэка №1, будынак якой цяпер - частка пасольства Украіны

А вот этот кадр сделан весной 1985 года - трехэтажный довоенный домик по Коммунистической виднеется по левому кадру снимка. Направо - уходит Старовил…

Гэта таксама месца, адметнае пахамі і гукамі: непаўторны кактэйль ствараюць пахі хлебазавода і піўзавода, а гукавую адметнасць – студэнты кансерваторыі, што цэлы дзень рэпетуюць у сваім інтэрнаце па Старавіленскай.


Што было ў тым скверы раней? Двор на месцы ўкраінскага пасольства і два дамы на некалькі кватэр на іншым канцы сквера. У цэнтры – клумба, заўжды з кветкамі. У гэтым скверы школьнікі здавалі нарматывы бегу па фізкультуры. Дарослыя збіраліся на танцы з баянам і акардэонам.

Мала хто ведае, што сквер гэты спрадвеку называецца Сцяпанаўскім. А ў 2007 годзе мінскімі ўладамі за ім была афіцыйна замацавана назва “Сцяпанаўскі сад”. Чаму Сцяпанаўскі? Старыя менчукі памятаюць і грушавы сад, які, як казалі, пасадзіў нейкі Сцяпанаў. У народнай памяці засталася і “двухпавярховая сядзіба памешчыка Сцяпанава” на месцы пасольства Украіны.
Архіўныя крыніцы сведчаць, што тут сапраўды жыў Іван Сцяпанавіч Сцяпанаў, але не памешчык, а месціч, прычым – цікавая гістарычнае супадзенне – кіеўскі! У 1859 годзе Іван Сцяпанаў набыў хату і зямлю на Траецкай гары, на рагу вуліц Міхайлаўскай (цяпер Камуністычнай), Старавіленскай і Загараднай (пазней Старажоўскай, а цяпер Кісялёва).



У першай палове ХІХ стагоддзя зямля “паміж вуліцай Набярэжнай і выганам проці Віленскай дарогі” належала сям’і Тамісевічаў, або Тамісічаў (у дакументах сустракаюцца два варыянты). У 1828 годзе калежскі саветнік Мацей Ягоравіч Тамісіч атрымаў у вечнае валоданне гэты пляц (у той час Старажоўка была глыбокай ускраінай горада), за які штогод у кастрычніку быў абавязаны плаціць 2 рублі 92 капейкі.
“І на оном какое только заблагоразсудитъ, строение строить, сады или огороды къ украшению города разводить”.


А ў 1859 годзе яго ўдава Аўдоцця Яфімаўна Тамісевічава і кіеўскі месціч Іван Сцяпанавіч Сцяпанаў падалі прашэнне пра пераўступку двух плацаў Сцяпанаву ў такое ж вечнае і спадчыннае чыншавае валоданне (уласнасць, за валоданне якой трэба было штогод плаціць падатак). За 2350 руб. срэбрам удава прадала Сцяпанаву ўласны драўляны дом з драўляным флігелем на двары “и прочими к нему принадлежащими службами”, “с овощнымъ и варивнымъ огородами съ проведёнными въ кругъ оныхъ заборомъ”.

Так, першы раз звесткі пра сад на Старажоўцы (“авашчны і варыўны агарод”, “warzywo” па-польску – гародніна, "owocy" - "садавіна") сустракаюцца ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя. Іван Сцяпанаў пашырыў фруктовы сад “да аздаблення горада”, а перад смерцю запісаў зямлю з двума дамамі і садам, флігелем, сараямі, агародам на жонку Агаф’ю, а па смерці той – на дачку Марыю.
3-1.jpg 3-3.jpg
Памёр Іван Сцяпанаў 6 лютага 1902 года, а яго жонка Агаф’я – 19 лютага 1904 года, ад маразму.
Захавалася выпіска з метрычнай кнігі Пярэспінскай царквы Марыі Магдалены, дзе Агаф’я Арсеннеўна была пахаваная, верагодна, побач з мужам.
3-2.jpg
Бяздзетная Марыя Сцяпанаўна не магла плаціць падатак за ўсю зямлю і вырашыла перадаць кавалак па вуліцы Міхайлаўскай сваёй пляменніцы Лідзіі Яфімаўне Паўлавай, жонцы губернскага сакратара, якая жыла ў драўляным доме па суседстве, на цётчынай зямлі. Гарадская дума, аднак, адмовіла ў такім падзеле. У жніўні 1911 годзе Лідзія Паўлава напісала скаргу ў думу на дзеянні мінскай гарадской управы:
Родная тетушка моя, Мария Ивановна Степанова, возбудила ходатайство... о выдаче мне отдельного договора на переказанную ею мне часть плаца городской земли, находящагося в вечно-чиншевом ея владении, пространством 393 кв. саж съ постройками за ежегодную плату чинша по соразмерности... Городская Управа в ходатайстве этом мне отказала без объяснения причин, а частным образом я узнала, что удовлетворение моего ходатайства может последовать лишь при увеличении на мою часть земли ежегодной платы чинша. Такое постановление я считаю неправильным...”
2-3.jpg
Гарадская дума, разгледзеўшы скаргу, даручыла ўправе задаволіць хадайніцтва, але яно зноў было адхілена - Лідзіі патлумачылі: драбненне ўчастка абясцэньвае ўсё валоданне, і гораду такое драбненне выгаднае толькі ў выпадку павелічэння падатку з гэтага ўчастку. Плаціць больш жанчыны не хацелі.
У выніку ў 1912 годзе зямлю-такі ўдалося падзяліць: Мар’я прадала пляменніцы Лідзіі сваё вечна-чыншавае права на 393 сажні з незастрахаваным драўляным домам і амбарам.

2-2.jpg
Дом на рагу Камуністычнай і Старавіленскай, у якім, магчыма, жылі Сцяпанавы, а пасля іх сваякі Паўлавы, 1980-я гады. Цяпер тут прастора перад пасольствам Украіны

Час ішоў, сродкаў у самотнай Марыі Сцяпанавай усё менела. І к 1913 году ў месцічкі саспеў новы план, як зменшыць падатковы ціск. Праз свайго сваяка, губернскага сакратара, мужа пляменніцы Міхаіла Паўлава яна прапанавала гораду Мінску выкупіць зямлю на рагу Старажоўскай (Кісялёва) і Старавіленскай – то бок цяперашні сквер. Калі Марыю Сцяпанаву выклікалі ва ўправу для ўдакладнення ўмоў здзелкі, то пачулі: “За кожны квадратны сажань жадаю атрымаць (крайняя цана) да пяці рублёў з такім толькі, каб 1) усю суму атрымаць наяўнымі грашыма і 2) каб участкі зямлі, што знаходзіцца як у маім карыстанні, так і ў карыстанні маёй пляменніцы Лідзіі Паўлавай, былі б замацаваныя за намі ў поўную неад’емную ўласнасць” (замест вечнага чыншавага валодання - каб не плаціць штогадовы падатак).

Дума пастанавіла выкупіць у Сцяпанавай зямлю. Справу затармазіў губернатар: ён запатрабаваў тлумачэнняў, “наколькі выгадны гэты продаж у гаспадарчых інтарэсах горада”. У дакладной запісцы патлумачана, што дзякуючы пераздачы гэтай зямлі, горад будзе атрымліваць 28 рублёў на год. Толькі к лету 1915 года справа была вырашаная канчаткова, а зямля вымераная і перададзеная гораду ды домаўласніцам.
***
На жаль ці на шчасце, спярша вайна, потым рэвалюцыя зашкодзіла гарадскім уладам здаць землі фруктовага саду Сцяпанавых на разбудову. Сад паспяхова перажыў і савецкія пераўтварэнні, стаўшы агульным месцам адпачынку, з клумбамі і лаўкамі, агароджаны плотам з просценькай агароджай з металічных труб. Старыя дрэвы знікалі, з’яўляліся новыя. Некалькі паўвекавых таполяў і ліпаў ёсць у садзе дасюль.
Сцяпанаў.jpg
Крыніца: Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Фонд 1, вопіс 1, справа 4035.

Сцяпанаўскі сад

Пятнічны прывет са Старажоўкі!

Вось аўтограф Івана Сцяпанавіча Сцяпанава - заснавальніка Сцяпанаўскага саду


Сцяпанаўскім садам афіцыйна называецца мінскі сквер, у якім знаходзіцца пасольства Украіны і помнік Тарасу Шаўчэнку.







А на фота 1985 года, верагодна, - дом сям'і Сцяпанавых!..

Эматыкон smile

Дэталі і планы - неўзабаве )